Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Аmnesty Іnternational” зьвярнулася зь лістом да А.Лукашэнкі з нагоды трэцяй адмовы ў рэгістрацыі “Нашай Вясны”.

У лісьце, у прыватнасьці, гаворыцца:

“Аmnesty Іnternational” уважае, што далейшае адхіленьне заяваў “Нашай Вясны” аб рэгістрацыі зьяўляецца спробай уладаў перашкаджаць таму, каб яе члены выконвалі сваю законную працу, як абаронцы правоў чалавека. Пасьля нядаўняга рашэньня Вярхоўнага Суду заснавальнікі “Нашай Вясны” заявілі аб сваім намеры працягваць праваабарончую дзейнасьць ня гледзячы на рызыку судовага перасьледу паводле артыкулу 193.1 Беларускага Крымінальнага кодэксу...”

У лісьце “Аmnesty Іnternational” зьвяртаецца да беларускіх уладаў з заклікам дазволіць рэгістрацыю “Нашай Вясны”, скасаваць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі і дазволіць людзям ажыцьцяўляць сваё права на свабоду асацыяцый.

Цалкам тэкст заявы “Аmnesty Іnternational” чытайце ТУТ.
XS
SM
MD
LG