Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прызнае Абхазію і Паўднёвую Асэтыю?


Разгляд пытаньня аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі можа быць разгледжаны на восеньскай сэсіі Палаты прадстаўнікоў.

Аб гэтым ў інтэрвію агенцтву "Интерфакс-Запад" заявіў старшыня Камісіі міжнародных справаў і сувязяў з СНД Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч.

“Думаю, гэтае пытаньне можа быць разгледжана з прыняцьцем нейкага рашэньня”, – адзначыў кіраўнік парлямэнцкай Камісіі.

С.Маскевіч таксама паведаміў, што ў Палаце прадстаўнікоў існуюць розныя погляды на пытаньне прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. “Ёсьць людзі, якія лічаць, што Беларусь павінна ўзмацняць інтэграцыю з Эўропай, якая ў прынцыпе не прызнае гэтыя рэспублікі”, – сказаў С.Маскевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG