Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чытачы папулярнай незалежнай газэты “Народная воля” з 23 верасьня змогуць убачыць новую інтэрнэт-вэрсію выданьня.

“Мы цалкам зьмянілі дызайн нашага сайту”, — распавёў “Свабодзе” вэб-дызайнэр газэты Андрэй Вашкевіч. — “Сайт “Народнай волі” стане сучасны і зручны, павялічыцца яго насычанасьць. Абнаўляцца сайт будзе з раніцы да позьняга вечара, у тым ліку на выходныя. Дзеля гэтага адмыслова быў павялічаны штат супрацоўнікаў газэты. А галоўнае, што зводка навінаў выходзіць на галоўны плян, не замінаючы пры гэтым аматарам друкаванай вэрсіі”.

Нагадаем, у інтэрнэце “Народную волю” можна прачытаць па адрасе www.nv-online.info.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG