Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінярскі заплаціць штраф за салідарнасьць


Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў Максіма Вінярскага на адзін мільён пяцьдзясят рублёў. Судзьдзя Аксана Рэлява прызнала Максіма вінаватым у парушэньні правапарадку падчас вулічнай акцыі.

Максім Вінярскі быў затрыманы ўчора ўвечары разам з моладзевым лідэрам Яўгенам Афнагелем за ўдзел у акцыі салідарнасьці са зьняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам, а таксама маладафронтаўцам Арцёмам Дубскім.

Затрыманьне адбылося пасьля акцыі, якую праводзілі на Кастрычніцкай плошчы Менску болей за 10 актывістаў “Эўрапейскай Беларусі”. Акцыя працягвалася ўсяго 20 хвілін.

Позна ўвечары Яўгена вызвалілі без складаньня пратаколу. А Максіма прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасьці і пакінулі нанач у турме на Акрэсьціна.

Перад пачатакам суду

XS
SM
MD
LG