Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыянты зьвярнуліся да старшыні Эўрапарлямэнту


Ежы Бузэк

Ежы Бузэк

Судовы працэс па “паляўнічай справе” пачнецца ў Вярхоўным судзе 12 кастрычніка.

Пра гэта БелаПАН паведаміла маці аднаго з абвінавачаных, начальніка ўпраўленьня па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі ў сфэры стратэгічных кірункаў упраўленьня ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму Дзьмітрыя Баранава.

Паводле Галіны Баранавай, Беларускі Хэльсынскі камітэт мае намер хадайнічаць перад Вярхоўным судом пра ўдзел праваабаронцаў у судовым працэсе. Маці абвінавачанага накіравала скаргу ў Генпракуратуру на тое, што ёй не вярнулі рэчы, забраныя ў сына падчас затрыманьня.

Нагадаем, у красавіку супрацоўнікі КДБ затрымалі начальніка ўпраўленьня барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю Гомельскага аблвыканкаму Дзьмітрыя Баранава, начальніка аддзелу барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Жлобінскага РАУС Леаніда Мінянкова, начальніка ўпраўленьня барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі ўпраўленьня ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму Аляксандра Малаева. Яны ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ. Начальнік галоўнага ўпраўленьня барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Віктар Ермакоў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. Яны абвінавачваюцца ў крымінальным злачынстве — перавышэньні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў. Разам зь імі ў справе фігуруюць грамадзяне, якія абвінавачваюцца ў незаконным паляваньні.

Сваякі абвінавачаных міліцыянтаў зьвярнуліся са скаргамі ў АБСЭ, амбасады шэрагу краін, БХК і старшыні Эўрапарлямэнту.

XS
SM
MD
LG