Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савецка-фашысцкая дружба


Савецка-нямецкі парад у Берасьці 22 верасьня 1939
Савецка-нямецкі парад у Берасьці 22 верасьня 1939

22 верасьня 1939 году ў Берасьці адбыўся супольны вайсковы парад частак гітлераўскай і сталінскай арміяў. Берасьцейскі гісторык Ігар Бараноўскі мяркуе, што сучаснае стаўленьне да падзей 70-гадовай даўніны ня можа быць пазытыўным.

Была вайна, гінулі беларусы, якія служылі ў Войску Польскім, траплялі ў нямецкі і савецкі палон. Пасьля ўсталяваньня савецкай улады ў Заходняй Беларусі пачаліся масавыя рэпрэсіі, расправы над беларускай інтэлігенцыяй.

Аднак чаму яшчэ і сёньня беларусы асьцярожныя ў сваіх выказваньнях пра той час, пра дэманстрацыю сяброўскіх дачыненьнязў паміж двума дыктатарскімі рэжымамі? Меркаваньне гісторыка Ігара Бараноўскага:
лепшае, як гаворыцца, трымаць язык за зубамі ...

“Праблема, найхутчэй, у тым, што людзі, як я мяркую, асьцерагаюцца гаварыць у адкрытую пры сучаснай сытуацыі ў Беларусі. Я ўпэўнены, што людзі дасьведчаныя, але жыцьцё іх навучыла быць асьцярожнымі ў выказваньнях пра тое, што яны думаюць. Лічаць за лепшае, як гаворыцца, трымаць язык за зубамі.

Гэта галоўная прычына. Бо для карэнных берасьцейцаў і іх нашчадкаў ня ёсьць сакрэтам, што і як адбывалася ў верасьні 1939-га. Вельмі шмат архіўнай фота- й кінахронікі, нямецкай нават, пазнаходзілі краязнаўцы”.

Пытаюся ў суразмоўцы пра яго асабістае меркаваньне. Ігар Бараноўскі кажа:

“Факт застаецца фактам, што два гады цягнулася савецка-фашысцкая дружба. Тады асуджаць фашызм у СССР было, скажам так, нават забаронена. Хаця можна пагадзіцца з думкай, што гэта не была савецкая ініцыятыва. Усё ж такі была прапанова немцаў, якія дэманстравалі Захаду свае сяброўскія стасункі з СССР. На той момант ім гэта было палітычна выгадна перад заходнімі краінамі. Ну, а тое, што бальшавіцкая ўлада пайшла на такую дружбу, сьведчыць пра яе інтарэсы. Хаця такія паводзіны непрыгожа выявілі бальшавікоў ва ўсясьветнай супольнасьці”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG