Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцекачам ў Беларусі выдзелілі паўмільёна даляраў


Беларусь атрымае ад управы Вярхоўнага камісара па справах уцекачоў фінансавую дапамогу ў 500 тысяч даляраў.

Пра гэта паведаміў міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў пасьля парафіраваньня праекта пагадненьня з управай Вярхоўнага камісара па справах уцекачоў аб супрацоўніцтве і прававым статусе яе прадстаўніцтва ў Беларусі, паведамляе БелТА.

Фінансавую дапамогу беларускі бок атрымае без пасярэднікаў. Грошы будуць накіраваныя на стварэньне ўмоваў для асобаў, якія папрасілі прыстанішча ў Беларусі, на інтэграцыю іх у грамадзтва, стварэньне дадатковых працоўных месцаў і сацыяльных гарантый.
XS
SM
MD
LG