Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максіма Вінярскага будуць судзіць


Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

Сёньня ў Савецкім судзе Менску будуць судзіць актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Максіма Вінярскага.

Усю ноч хлопца трымалі ў турме на вуліцы Акрэсьціна.

Максім Вінярскі быў затрыманы ўчора ўвечары разам з моладзевым лідэрам Яўгенам Афнагелям за ўдзел у акцыі салідарнасьці са зьняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам, а таксама маладафронтаўцам Арцёмам Дубскім. Затрыманьне адбылося пасьля акцыі, якую праводзілі на Кастрычніцкай плошчы Менску болей за 10 актывістаў "Эўрапейскай Беларусі". Акцыя працягвалася ўсяго 20 хвілін.

Позна ўвечары Яўген быў вызвалены без складаньня пратаколу. А Максіма прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасьці.
XS
SM
MD
LG