Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія партыйцы пратэстуюць супраць пастановы гарвыканкаму


Кастусь Смолікаў
Кастусь Смолікаў

Старшыня абласной суполкі партыі БНФ  Кастусь Смолікаў накіраваў скаргу ў абласную пракуратуру. Ён патрабуе апратэставаць рашэньне гарвыканкаму, якое тычыцца рэглямэнтацыі правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Новая рэдакцыя рашэньня віцебскага гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах была надрукаваная ў газэце “Віцьбічы” 20 жніўня гэтага году. На думку сябраў Партыі БНФ, яно незаконнае, бо абмяжоўвае канстытуцыйнае права на свабоду правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацый і пікетаў.

У прыватнасьці, тры месцы, вызначаныя ў Віцебску для правядзеньня масавых мерапрыемстваў, знаходзяцца ў аддаленых малалюдных раёнах. Апазыцыянэры пэўныя, што, перш чым іх абраць, варта было правесьці грамадзкае абмеркаваньне з удзелам жыхароў. Апрача гэтага, у скарзе падкрэсьлена, што за апошні час Віцебскі гарвыканкам не дазволіў ні палітычным партыям, ні грамадзянам горада ніводнага масавага мерапрыемства, у тым ліку і на вызначаных месцах.

У новай рэдакцыі рашэньня гарвыканкаму нічога не сказана пра правядзеньне сходаў у закрытых памяшканьнях. Пэўныя дазволеныя месцы ня вызначаныя, што, на думку спадара Смолікава, — адназначная забарона і
За апошні час Віцебскі гарвыканкам не дазволіў ні палітычным партыям, ні грамадзянам горада ніводнага масавага мерапрыемства, у тым ліку і на вызначаных месцах.
прычына адмовы арганізатарам сустрэчаў і сходаў у закрытых памяшканьнях. Практыка апошніх гадоў паказвае, што карыстальнікі і гаспадары памяшканьняў не падпісваюць дамоваў арэнды і карыстаньня залямі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў у закрытых памяшканьнях без дазволу аддзелу ідэалёгіі Віцебскага гарвыканкаму, а такіх дазволаў нікому яшчэ не ўдавалася атрымаць.

Паводле Канстанціна Смолікава, адназначна дыскрымінацыйны характар мае падзел заяўнікаў масавых мерапрыемстваў паводле ступені прыналежнасьці да органаў дзяржаўнай улады. Для прадстаўнікоў “вэртыкалі” адмыслова ўведзены пункт 2 рашэньня гарвыканкаму, дзе пытаньні пра месца правядзеньня масавых мерапрыемстваў вырашаюцца ў кожным канкрэтным выпадку. Гэта адназначна дазваляе праводзіць любое масавае мерапрыемства з удзелам органаў дзяржаўнай улады ў любым месцы горада, не зважаючы на згаданае вышэй рашэньне гарвыканкаму.

Дарэчы, патрабаваньне да арганізатараў масавага мерапрыемства заключаць дамовы з упраўленьнем унутраных спраў, установай аховы здароў’я і камунальнымі службамі было ўпершыню абнародавана менавіта 20 жніўня. Адпаведна, раней яно было незаконным, хоць менавіта на гэтай падставе ўлады адмаўлялі віцебскім актывістам. Да прыкладу, праваабаронцу Паўлу Левінаву, які беспасьпяхова цягам мінулага году аспрэчваў гэтыя патрабаваньні ў судзе.

Канстанцін Смолікаў ад імя суполкі Партыі БНФ патрабуе, каб пракурор вобласьці Генадзь Дыско вынес пракурорскі пратэст і каб рашэньне гарвыканкаму было анулявана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG