Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Паліцэйская дзяржава” выявілася ў Берасьці?


“Адзінае, што мне не спадабалася — вельмі шмат міліцыі. Госьці пра гэта кажуць: у вас паліцэйская дзяржава, і атрымліваецца, што гэта сапраўды так. Вось навошта на трыбунах міліцыянты, ды яшчэ маёры? Ня ведаю. Сядзяць жа людзі спакойна, а міліцыя маячыць”, — гэтак Уладзімер Сінельшчыкаў, галоўны трэнэр Беларусі па акадэмічным веславаньні, адазваўся пра чэмпіянат Эўропы па гэтым відзе спорту, які завяршыўся 20 верасьня ў Берасьці.

Упершыню чэмпіянат Эўропы па акадэмічным веславаньні праходзіў на канале, нядаўна адбудаваным у Берасьці. На гэтым чэмпіянаце золата заваявала беларуска Кацярына Карстэн. Яшчэ ў беларускай зборнай два срэбныя мэдалі. Усяго ў турніры бралі ўдзел спартоўцы з 32 краін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG