Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці Беларусь сапраўды хоча ўступаць у СГА?


Міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Эльвіра Набіўліна заявіла, што Расея, Беларусь і Казахстан створаць адзіную камісію для перамоваў ад уступленьні у Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА). Праз колькі гадоў Беларусь можа ўступіць у гэтую арганізацыю? Наколькі мэтазгодная ідэя ўступаць у СГА разам з Расеяй і Казахстанам? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае аглядальнік газэты "Белорусы і рынок" Тацяна Манёнак

Цыганкоў: Як можна ацаніць ступень падрыхтаванасьці Беларусі да ўступленьня ў СГА? Ці робяць чыноўнікі усё неабходныя захады, каб паскорыць крок краіны да СГА?

Манёнак: Паводле падлікаў расейскіх экспэртаў, Беларусь прайшла прыблізна палову таго шляху, які павінна прайсьці краіна для сяброўства ў СГА. Яшчэ 2 гады таму ўрад даволі актыўна рабіў захады, каб хутчэй зрабіць усё неабходнае для ўступленьня ў СГА. Было разуменьне, што Беларусь павінна тут апярэдзіць Расею.

Уладамі прыкладаліся даволі сур’ёзныя намаганьні. Было падлічана, што каб гарманізаваць заканадаўства, трэба было прыняць 18 новых заканадаўчых актаў. Такая задача стаяла, і міністэрства зьнешніх сувязяў Беларусі працавала тут паводле свайго пэўнага пляну. Але найбольш была патрэбна палітычная воля, а яе не хапала, асабліва апошнім часам.

Цыганкоў: Калі браць самы аптымістычны сцэнар, праз колькі гадоў Беларусь можа ўступіць у СГА?

Манёнак: Вельмі складана казаць, бо гэта залежыць найперш ад таго, наколькі сур’ёзна Беларусь хоча ўступіць у СГА. Тое, што гэта ня вельмі сур’ёзна — паказаў той факт, што Беларусь падтрымала спрэчную ідэю Расеі ўступіць “тройкай” (Расея, Казахстан, Беларусь). Але ж вельмі складана гарманізаваць законы і эканамічныя стасункі ў рамках “тройкі”, калі нават паміж Беларусьсю і Расеяй гэта ня зроблена.

Відавочна, што пакуль Беларусь адышла ад тых прынцыпаў, якія сьведчаць, што краіна хоча, жадае і нешта робіць, каб стаць сябрам СГА.
Таму перш за ўсё — палітычная воля і жаданьне. Але пакуль мы бачым, як у пэрыяд крызісу Беларусь пачала змагацца з імпартам, як абараняе свае рынкі, колькі прымаецца пратэкцыяналісцкіх крокаў. Таму зараз відавочна, што пакуль Беларусь адышла ад тых прынцыпаў, якія сьведчаць, што краіна хоча, жадае і нешта робіць, каб стаць сябрам СГА.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG