Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаспадарчы суд Менску ўзяўся за “Новае жыцьцё”


Будынак, вакол якога ідзе спрэчка.

Будынак, вакол якога ідзе спрэчка.

7 кастрычніка адбудзецца паседжаньне па справе царквы “Новае жыцьцё” ў Менскім гаспадарчым судзе. Такое рашэньне 21 верасьня прыняла судзьдзя Ала Мірошнік падчас папярэдняга паседжаньня, паведамляе БелаПАН.

З 2005 году гэта будзе ўжо 27-ы судовы працэс у гісторыі царквы “Новае жыцьцё”, якая змагаецца за захаваньне будынку царквы ў былой вёсцы Сухарава на ўскрайку Менску. ЖРЭУ Маскоўскага раёну Менску патрабуе праз суд высяленьня царквы з будынку па вуліцы Кавалёва, 72. Абшчына, якая аб’ядноўвае болей за тысячу прыхаджан, неаднаразова праводзіла акцыі ў абарону свайго права на гэты будынак, у тым ліку шматдзённую галадоўку.

Паводле юрыста царквы “Новае жыцьцё” Сяргея Луканіна, да 7 кастрычніка можа адбыцца разгляд скаргі царквы ў камітэце правоў чалавека ААН.
XS
SM
MD
LG