Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі прапануюць звальняць міністраў за прафнепрыдатнасьць


Каля 200 беларускіх прадпрымальнікаў, якія ўваходзяць у аб’яднаньне “Пэрспэктыва”, падпісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Прадпрымальнікі прапануюць кіраўніку дзяржавы разгледзець пытаньне пра адпаведнасьць займанай пасадзе міністраў гандлю, эканомікі і падаткаў ды збораў.

Таксама саміт прадпрымальнікаў, сабраны “Пэрспэктывай”, заклікаў улады

  • ўвесьці двухгадовы мараторый на правядзеньне незаплянаваных праверак,
  • спыніць практыку канфіскацыі тавараў і накладаньня вялікіх штрафаў,
  • дазволіць індывідуальным прадпрымальнікам наймаць працаўнікоў без абмежаваньня,
  • зноў адкрыць у Менску вулічныя гандлёвыя кіёскі.

Пры гэтым прадпрымальнікі абяцаюць уладзе падтрымку ў “разгрузцы складаў” ад тавараў і стварэньні новых працоўных месцаў.

Паводле агенцтва БелаПАН, прадпрымальнікі накіравалі зварот у Адміністрацыю прэзыдэнта, ва ўрад, абласныя выканкамы і Менгарвыканкам.


XS
SM
MD
LG