Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцы журналістаў спаткаюцца з Натальляй Пяткевіч


З 21 верасьня ў Менску працуе місія міжнародных арганізацыяў, якія займаюцца абаронаю правоў журналістаў і пытаньнямі свабоды сродкаў масавай інфармацыі.

Як паведаміла БелаПАН старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, місія сфармаваная пад эгідаю Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў. У склад місіі ўваходзяць восем экспэртаў, якія прадстаўляюць Міжнародную фэдэрацыю журналістаў, Дацкі зьвяз журналістаў, Міжнародны цэнтар падтрымкі СМІ, ЮНЭСКО і інстытут “Адкрытае грамадзтва”.

Падчас візыту місія правядзе сустрэчы з супрацоўнікамі шэрагу дзяржаўных і недзяржаўных мэдыяў, прадстаўнікамі Міністэрства інфармацыі, офісу АБСЭ ў Менску і дзьвюх журналісцкіх арганізацыяў – Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага саюзу журналістаў. У аўторак місію прыме намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч.

З вынікаў візыту місія зробіць заяву і падрыхтуе даклад аб сытуацыі ў галіне СМІ ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG