Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Асіпенкі апісалі маёмасьць. У Аўтуховіча - не


Уладзімер Асіпенка

Уладзімер Асіпенка

Сярод апісаных рэчаў: кампутар, тэлевізар, DVD і тунэр.

Працэдуру праводзіў кіраўнік сьледчай групы па справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі і Юрыя Лявонава, начальнік упраўленьня па расьсьледаваньні асабліва цяжкіх злачынстваў мінулых гадоў Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю Міністэрства ўнутраных спраў РБ Віктар Клачко.

Са слоў дачкі Ўладзімера Асіпенкі — Людмілы, ператрусу не праводзілі, а нават вярнулі тое, што канфіскоўвалі раней. Зь яе слоў, менскі сьледчы паведаміў, што сьледзтва ў справе яе бацькі падыходзіць да заканчэньня і неўзабаве чакаецца суд.

У сям’і Лявонавых маёмасьць не апісвалі.

Нагадаю, што 8 лютага ў Ваўкавыску былі затрыманыя Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка. Ім было прад'яўлена абвінавачаньне паводле арт. 218 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае зьнішчэньне альбо пашкоджаньне маёмасьці). 23 чэрвеня ў дачыненьні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, “іншых асобаў” узбуджаная справа паводле арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

Юрыя Лявонава вызвалілі зь менскага сьледчага ізалятара 8 жніўня пад падпіску аб нявыезьдзе. У дачыненьні да яго сьледчыя дзеяньні спыненыя.
XS
SM
MD
LG