Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі сабраліся на “піўны” форум


Анатоль Шумчанка

Анатоль Шумчанка

Форум “За права прадпрымаць!” праходзіць сёньня ў Менск. Арганізатар — грамадзкае аб'яднаньне “Пэрспэктыва”. Асноўнае пытаньне, якое разглядаюць удзельнікі сустрэчы, — забарона прадаваць піва ў гандлёвых шапіках.


З асноўным дакладам павінен выступіць Анатоль Шумчанка. Даклад называецца: “Піва як люстэрка адносінаў улады і прадпрымальнікаў. Што мы бачым у люстэрку?”

Прадпрымальнікі хочуць дазнацца, якая пазыцыя ў беларускіх вытворцаў піва, як мясцовыя ўлады ставяцца да прадпрымальнікаў — гандляроў півам.

У праекце выніковага дакумэнту, які распаўсюджаны сярод удзельнікаў сустрэчы, зазначаецца, што гандляры півам знаходзяцца ў “адчайным” становішчы — “узрастае рызыка невяртаньня крэдытаў, паводле росту цэнаў Беларусь — эўрапейскі лідэр, паскорыўся працэс пераносу бізнэсу беларускімі прадпрымальнікамі ва Ўкраіну і Расею”.

У праекце выніковай рэзалюцыі канстатуецца, што міністэрствы і ведамствы “нясуць адказнасьць за запрыгоньваньне прадпрымальнікаў. Чыноўнікі забараняюць беларускім прадпрымальнікам гандляваць беларускімі таварамі і, у прыватнасьці, півам. Яны не зрабілі нічога, каб палегчыць закупку і сэртыфікацыю тавараў”. Прадпрымальнікі выказваюць гатоўнасьць гандляваць выключна беларускім півам і дапамагчы дзяржаўным прадпрыемствам разгрузіць склады.


Пазьней на сайце — рэпартаж з форуму “За права прадпрымаць!”
XS
SM
MD
LG