Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргею Дубаўцу, сэнсэю і катахізатару, прысьвячаецца








Пакліканы я вас вучыць,
Як вільняваць, як спаць. як піць,

Як паміраць, як сьвяткаваць,
Як Беларусь дабудаваць,

Як трэ’ па-нашаму жагнацца,
Кахацца, брацца, апрастацца,
Як мяккім знакам ратавацца,
Як цараваць і як яднацца,

Хацець, мадзець і багацець
Не жывацець і не хварэць …

Так “…….-іць”, так “……–ыць”,
Так “ ……..–эць”, так “……–аць” …
Прашу, аднак, не пазяхаць!

Я – не аматар, не заўзятар.
Я – наўсуцэль катахізатар:
Пытаеш: “Як?”
Кажу: “Вось так!”

Каб ворагам зрабіў капец,
Каб гізаваў, як “з-пад авец”,
Для ўсіх сяброў быў свой хлапец,
Баец, ганец і красавец,
Дудзец, мудрэц і добры жнец,
Каб меў паўнюткі гаманец,
І каб залез на свой сталец
Ды не патрапіў у чысьцец, -

Рабі, як кажа Дубавец!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG