Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба бясьпекі Ўкраіны перакрыла наркаканал ў Беларусь


Як паведамляюць украінскія СМІ, арганізаваная групоўка, якая пастаўляла наркатычную сыравіну расьліннага паходжаньня ў Беларусь, дзейнічала на тэрыторыі Оўруцкага раёну Жытомірскай вобласьці.

Паводле апэратыўных зьвестак, яе ўдзельнікі рэгулярна вэрбавалі жыхароў памежных зь Беларусьсю раёнаў для перапраўкі ляснымі дарогамі невялікіх партыяў марыхуаны. За падобную паслугу кур’еры атрымлівалі 200-300 амэрыканскіх даляраў.

Падчас хатніх ператрусаў у членаў груповак былі канфіскаваныя канабіс і макавая саломка, чый агульны кошт на чорным рынку Беларусі складаў больш за 10 тысяч даляраў. Паведамляецца, што апэратыўна-сьледчая праца па прыцягненьні да адказнасьці іншых асобаў, у тым ліку і сярод грамадзянаў Беларусі, працягваецца.
XS
SM
MD
LG