Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дажынкі. Акупацыя


У Кобрыне, што на Берасьцейшчыне, адкрываецца агульнабеларускі фэстываль працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2009”. У горад прыбылі дэлегацыі перадавікоў жніва з усіх абласьцей, а таксама міліцэйскае падмацаваньне — улады робяць узмоцненыя захады бясьпекі. Заўтра тут зьявіцца Аляксандар Лукашэнка.

За парадкам у Кобрыне сочаць каля дзьвюх тысяч міліцыянтаў. Жыхар горада Іван Савіцкі адным зь першых патрапіў пад міліцэйскія праверкі, паколькі ягоны дом знаходзіцца ля цэнтральнай плошчы гораду. І як толькі ён пакінуў пад’езд — трапіў у рукі міліцыянтаў.

“Сваімі рукамі яны перамацалі ўсё, што было ў барсэтцы. Знайшлі аэразоль ад насмарку. Хацелі забраць на экспэртызу. Але калі добра прынюхаліся, то аддалі. Падаецца, што міліцыянтаў больш, чым дзьве тысячы. Яны тут паўсюль. Перш чым трапіць на плошчу, трэба абавязкова прайсьці праз рамку мэталашукальніка.
Знайшлі аэразоль ад насмарку. Хацелі забраць на экспэртызу. Але калі добра прынюхаліся, то аддалі.
Таксама міліцыянты шчыльна стаяць па пэрымэтры плошчы. І ведаеце, гэты фэст нагадвае акупацыю. Каб дайсьці сёньня да крамы, што за 200 мэтраў ад дома, мяне змусілі ісьці ў абыход за 2 кілямэтры. Таму адразу купіў ежы на тры дні гэтай акупацыі”.

На падрыхтоўку і правядзеньне “Дажынак-2009” зь дзяржаўнага бюджэту было выдаткавана больш як 300 мільярдаў рублёў. Плянавалі збудаваць лядовы палац, аквапарк, канал для водных відаў спорту, новую набярэжную, гасьцініцу, чыгуначны вакзал… Але, нягледзячы на штурмаўшчыну і аўрал, будаўнічая праграма цалкам ня выкананая. Гэта прызнае і старшыня Кобрынскага райвыканкаму Мікалай Кенда:

“Канечне, з 410 аб’ектаў, якія мы плянавалі, а таксама добраўпарадкаваньне, на якое разьлічвалі, ня ўсе ўведзеныя”.

Больш крытычна выказваецца пра падрыхтоўку Кобрына да фэсту іншы мясцовы чыноўнік, спадар Віктар. Ён кажа:

“Ну, як далучаны да арганізацыі гэтага мерапрыемства я не магу гаварыць пра тое, што мне не падабаецца. Хаця, як мяркую, усе гэтыя будоўлі і рэканструкцыі трэба было выносіць на грамадзкае абмеркаваньне жыхароў Кобрына”.

У прыватнасьці, суразмоўца крытычна ставіцца да пасьпешліва збудаваных у Кобрыне лядовага палаца і аквапарку:

“Пройдзе фэст, адбудуцца таварыскія сустрэчы хакеістаў, а далей што? Хакейных традыцыяў у Кобрыне ніякіх. Цяжка сказаць, чым будзе заняты гэты лядовы палац. А спатрэбяцца вялікія сродкі на яго абслугоўваньне. Пэўна, што варта было б накіраваць сродкі на рэканструкцыю ўжо існуючых спартовых аб’ектаў. У Кобрыне дзьве спартыўныя школы. І аквапарк таксама вельмі дарагая асалода. Ці будзе яна апраўдваць сябе чыста эканамічна? Гэта вялікае пытаньне”.

Тры дні ў Кобрыне будзе таньнейшае піва зь Менску.

Прылада для катаваньня з музэю Суворава ў Кобрыне. Жнеі абыходзяць гэтую страшылку.

Праз рамку мэталашукальніка мусяць прайсьці ўсе.

Міліцыянтка ператрасае жаночую торбу.

Кобрынская крама пасьля рамонту фасаду.

Выгляд гэтай жа крамы з двароў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG