Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўсталявалі памятны знак аўстрыйскім габрэям


Генэральны сакратар МЗС Аўстрыі доктар Ёганэс Кірле (зьлева) і старшыня грамадзкага аб’яднаньня былых вязьняў гета Міхаіл Трэйстэр адкрываюць мэмарыяльны знак.
Генэральны сакратар МЗС Аўстрыі доктар Ёганэс Кірле (зьлева) і старшыня грамадзкага аб’яднаньня былых вязьняў гета Міхаіл Трэйстэр адкрываюць мэмарыяльны знак.

Cёньня ў Менску на былых габрэйскіх могілках па вуліцы Сухой, каля гістарычнай майстэрні, адкрыты мэмарыяльны знак у памяць аб аўстрыйскіх габрэях, якіх дэпартавалі ў Беларусь і тут замучылі.

Гэта ўжо шосты памятны камень у мэмарыяле на былых габрэйскіх могілках.

З краінаў Заходняй Эўропы на пачатку 40-х гадоў былі дэпартаваныя дзясяткі тысяч габрэяў — толькі за нацыянальнасьць. І калі з Бэрліну, Гамбургу, Прагі ў Менск прыбыла па адным-два эшалёны, то зь Вены — 10 эшалёнаў зь людзьмі. Усіх іх утрымлівалі ў менскім гета і ў канцэнтрацыйным лягеры Малы Трасьцянец, а потым спалілі ў крэматорыях.

На цырымоніі адкрыцьця.
Старшыня Саюзу беларускіх габрэйскіх аб’яднаньняў і абшчын Леанід Левін сказаў, што гэты помнік усталяваны ў Менску дзякуючы ініцыятыве ўраду і МЗС Аўстрыі:

“Камень у памяць аб дэпартаваных і загінулых грамадзянах Аўстрыі заняў прыстойнае месца ў гэтым пантэоне памяці”.

Выступае Леанід Левін (у сярэдзіне)
Эдуард Шапіра
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Эдзі Шапіра паведаміў, што да вайны ў Аўстрыі жыло 180 тысяч габрэяў, у Беларусі — больш за 750 тысяч, і бальшыня зь іх была зьнішчаная:

“Сёньня ўрад Аўстрыі і ўсе мы ўшаноўваем памяць 9600 грамадзянаў Аўстрыі, дэпартаваных і замучаных у менскім гета і Малым Трасьцянцы”.

На адкрыцьцё мэмарыяльнага знаку ў Менск прыехаў Генэральны сакратар МЗС Аўстрыі доктар Ёганэс Кірле, які нагадаў, што яго краіна ня толькі памятае пра ўсіх, хто бязьвінна загінуў, але і дапамагае ахвярам нацызму матэрыяльна:

“Аўстрыйскі нацыянальны фонд па даручэньні ўраду зрабіў выплаты 30 тысячам аўстрыйскіх грамадзянаў, якія пацярпелі ад нацызму. У пэрыяд з 2001 па 2005 год больш за 4 тысячы беларусаў, якія былі на прымусовых працах у Аўстрыі, таксама атрымалі выплаты”.

Урачыстая цырымонія завяршылася юдэйскай малітвай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG