Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Пра неафіцыйныя падрабязнасьці візыту Лукашэнкі ў Вільні пішуць у газэце “Lietuvos rytas” карэспандэнткі газэты Біруце Вішняўскайце і Дануце Ёнушэне.

Аляксандар Лукашэнка, які ў Вільні шмат гаварыў пра дэмакратыю і галоснасьць, усё ж не наважыўся там прадставіць свайго пазашлюбнага сына Колю.

Коля за шыбай прэзыдэнцкага лімузіна. Фота: Т.Баўрас, lrytas.lt
Хлопчыка вазілі па Вільні ў прэзыдэнцкім лімузіне. Ён выглядаў сумным, бо ня мог быць разам з бацькам, якога паўсюль суправаджаў цэлы натоўп.

Ад фатографаў Колю спрабавалі схаваць ахоўнікі – калі дзіця ўваходзіла ў гатэль “Stikliai” або выходзіла з машыны каля выставачнага палацу “Litexpo”, каб пабачыцца з татам.

Праседзеўшы дзень у гатэлі, хлопчык паехаў зь Вільні так і не дачакаўшыся абяцаных забаваў – купаньня ў аквапарку “Vichy” або коўзаньня на лядовай арэне ў гандлёвым цэнтры “Akropolis”.

Спачатку плянавалася, што Лукашэнка-малодшы будзе забаўляцца падчас сустрэчы ягонага бацькі з прэзыдэнтам Далёй Грыбаўскайце і зь літоўскімі бізнэсоўцамі. Аднак пазьней пляны зьмяніліся, і дзіцем увесь час апекавалася выхавальніца.

Супрацоўнікі гатэлю “Stikliai”, якім даводзілася прымаць у сябе кіраўнікоў шматлікіх дзяржаваў сьвету, гэтым разам нават ня ведалі, чым любіць частавацца А.Лукашэнка і чаму яму ў Вільні спатрэбіліся паслугі асабістай кухаркі. Госьць ні разу не паказаўся ў гатэльным рэстаране.

Увесь час побыту ў Вільні Колю даглядала выхавальніца. Фота: T.Bauras, lrytas.lt
Кіраўнік Беларусі жыў у прэзыдэнцкіх апартамэнтах, а яго пяцігадовы сын – у асобным пакоі разам з выхавальніцай.

Ніякіх асаблівых пажаданьняў Лукашэнка ня меў. Агледзеўшы гатэльны басэйн, ён не хаваў захапленьня, аднак гэтымі паслугамі так і не скарыстаўся.

Пасьля мерапрыемстваў у палацы “Litexpo” Лукашэнка сеў у лімузін і, нават не паабедаўшы, выехаў у Беларусь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG