Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталіцкія СМІ — пра візыт папы рымскага ў Беларусь


Папа рымскі Бэнэдыкт XVI

Папа рымскі Бэнэдыкт XVI

Як падае францускае агенцтва imedia, спасылаючыся на крыніцы ў Ватыкане, гэты візыт адбудзецца ў наступным годзе. Наведаньне Беларусі стане адным з чатырох заплянаваных на 2010 маршрутаў Бэнэдыкта XVI.

Паводле францускага агенцтва, якое спэцыялізуецца на навінах рэлігійнай тэматыкі, адной з мэтаў візыту папы ў гэтую ўсходнеэўрапейскую краіну стане магчымая сустрэча на нэўтральнай тэрыторыі з патрыярхам маскоўскім Кірылам.

Не выключаецца, аднак, што гэтая сустрэча можа быць праведзеная і ў Партугаліі, у каталіцкім храме гораду Фаціма.

У Ватыкане пакуль ніяк не пракамэнтавалі гэтага паведамленьня. На інтэрнэт-старонцы Радыё Ватыкан даецца спасылка на інфармацыю imedia, аднак паведамляецца, што Сьвяты Пасад пакуль пацьвердзіў толькі адзін з чатырох візытаў — на Мальту ў красавіку наступнага году.

Пазьней сёньня Ватыкан распаўсюдзіў інфармацыю пра сустрэчу Бэнэдыкта XVI са старшынём адзелу зьнешніх сувязяў Маскоўскага патрыярхату арцыбіскупам валакаламскім Іларыёнам. Прадстаўнікі папскай рады выказалі меркаваньне, што сустрэча папы рымскага і патрыярха маскоўскага Кірыла магчымая, аднак яна будзе праходзіць на нэўтральнай тэрыторыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG