Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі рыхтуецца праект указу прэзыдэнта аб стымуляваньні экспарту беларускіх тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Пра гэта Інтэрфакс паведаміў дырэктар дэпартамэнту прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Беларусі Аляксандр Ліхачэўскі.

Па яго словах, дакумэнт прадугледжвае максымальнае спрашчэньне сыстэмы падаткаабкладаньня для ІП, якія экспартуюць беларускую прадукцыю. Будзе зьніжаны і сам падатак.

Прадпрымальнікам давядзецца плаціць гандлёвы збор ў памеры 35 тысяч рублёў у месяц. Разьлічвацца з юрасобамі можна будзе наяўнымі грашыма, а валютны прыбытак дазволяць не залічваць на банкаўскія рахункі.

Займацца міжнароднымі перавозкамі прадпрымальнікі змогуць без адпаведнай ліцэнзіі. Як адзначыў Ліхачэўскі, дакумэнт будзе прыняты са дня на дзень.
XS
SM
MD
LG