Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы палітычны прызыўнік


Яўген Скрабец у часе галадоўкі салідарнасьці, 6 траўня 2009 году

Яўген Скрабец у часе галадоўкі салідарнасьці, 6 траўня 2009 году

21 верасьня актывіст "Маладога фронту" Яўген Скрабец ідзе ў войска.

Маладафронтаўцу ўручылі позву на зборны пункт. 21 верасьня яго накіроўваюць у вайсковую частку пад Магілёвам. Яўген Скрабец будзе служыць у чыгуначных войсках, паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".

Нагадаем, з пачатку ваенкамат вёў "паляваньне" на берасьцейскага маладафронтаўца, нават з выкраданьнем яго невядомымі людзьмі й гвалтоўным зьмяшчэньнем у шпіталь.

Нягледзячы на тое, што хлопец мае сур'ёзнае захворваньне сьпіны, зь якім служба ў войску забаронена, паўторная мэдычная камісія, якая адбылася на патрабаваньне ваенкамату, прызнала юнака прыдатным для службы ў войску.

"У пятніцу падпішу апошнія дакумэнты (я папрасіў аформіць іх на беларускай мове) і ў панядзелак пайду "выконваць канстытуцыйны абавязак", – паведаміў Яўген Скрабец.

Не зважаючы на тое, што дзясяткі скаргаў і заяваў з нагоды незаконнага перасьледу, якія малафронтавец накіроўваў у ваенкамат і пракуратуру, не далі плёну, цяпер Яўген Скрабец рыхтуе адпаведную скаргу ў суд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG