Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Манэўры “Захад-2009” пачаліся


Акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэньнях “Захад-2009”, Нью-Ёрк, 12 верасьня 2009 г.

Акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэньнях “Захад-2009”, Нью-Ёрк, 12 верасьня 2009 г.

На тэрыторыі Беларусі сёньня стартавалі вайсковыя манэўры “Захад-2009”, у якіх бяруць удзел болей за 15 тысяч беларускіх і расейскіх вайскоўцаў.

У Беларусі памятаюць манэўры “Шчыт саюзу”, “Чыстае неба”, “Нёман” ды іншыя з дастаткова мірнымі назвамі, і вось цяпер пачынаюцца вучэньні “Захад-2009”. Іх скіраванасьць у заходнім напрамку відавочная – манэўры пройдуць пераважна па палігонах і вайсковых аэрадромах Берасьцейшчыны. Адметныя манэўры не толькі маштабнасьцю – болей за 15 тысяч чалавек са зброяй, але і тым, што ніколі раней столькі вайскоўцаў з Расеі не прыяжджала на вучэньні ў Беларусь – амаль 6 тысяч.

9 верасьня, калі ў Беларусі зьявіліся першыя расейскія вайсковыя часткі, у Менску прайшоў мітынг пратэсту супраць прысутнасьці расейскіх войскаў. Мітынг быў жорстка разагнаны
Дарэчы, фармальна манэўры ідуць ужо з 8 верасьня. Тады расейскія часткі сталі грузіцца ў эшалёны ды накіроўвацца ў Беларусь, а некалькі дзесяткаў расейскіх самалётаў і верталётаў паступова пераляталі на беларускія авіябазы. Прыкладам, з Ліпецку ў Баранавічы прыляцелі франтавыя бамбардзіроўшчыкі СУ-34. 9 верасьня, калі ў Беларусі зьявіліся першыя расейскія вайсковыя часткі, у Менску прайшоў мітынг пратэсту супраць прысутнасьці расейскіх войскаў. Мітынг быў жорстка разагнаны.

Сёньня пачынаецца беларуская стадыя агульных манэўраў. Як паведамляе прэсавая служба Мінабароны, спачатку будзе імітавацца абарона сіламі сумеснай рэгіянальнай групоўкі, а потым контрнаступленьне з ужываньнем вялікай колькасьці авіяцыі і вайсковай тэхніцы.

16 верасьня ў Вільні Аляксандар Лукашэнка ўжо запэўніў літоўцаў, што Беларусь з Расеяй “не зьбіраюцца пагражаць Літве і дэманстраваць сілу”.

Незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін адзначае незвычайную маштабнасьць манэўраў “Захад-2009”.

“Войскі трэніруюцца на выпадак вайсковага сутыкненьня. Не будзем хаваць: паміж АДКБ і НАТА, ці Саюзу Расеі і Беларусі з НАТА, бо на тэрыторыі Беларусі няма сэнсу адпрацоўваць антытэрарыстычныя апэрацыі з ужываньне бронетэхнікі ды авіяцыі”.

Карэспандэнт: “Калі б вы жылі на тым баку мяжы, вы б успрымалі такія маштабныя манэўры як пагрозу?”

Алесін: “Дакладнай пагрозы няма, але трэба ўлічваць пазыцыю грамадзян краінаў Балтыі, для якіх Беларусь усё ж дастаткова вялікая ваенная дзяржава. І Польшча з Украінай таксама выказваюць сваю занепакоенасьць. Іх таксама цікавіць, якія задачы там адпрацоўваюць на гэтых манэўрах”.

Паводле афіцыйных крыніцаў на “Захад-2009” запрошаныя замежныя назіральнікі з Латвіі, Літвы, Польшчы і Ўкраіны. Плянуецца, што 29 верасьня манэўры наведае прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў. Аляксандар Лукашэнка па традыцыі прыме парад пасьля вучэньняў. Год таму на манэўры Аляксандар Лукашэнка прыехаў разам з малодшым сынам Колем, які таксама быў апрануты па-вайсковаму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG