Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Алесь Касьцень


Алесь Касьцень
Пастаўскі журналіст, публіцыст і паэт памёр на 52-м годзе жыцьця.

Імя Алеся Касьценя вядомае далёка за межамі родных Паставаў. Ён друкаваўся ў “Зьвяздзе”, “Нашай Ніве”, іншых беларускіх выданьнях. Ягоны голас неаднойчы гучаў на хвалях Радыё Свабода. Упершыню ягоныя вершы беларуская “Свабода” працытавала ў 1978 годзе, і з тае пары спадар Алесь часта дзяліўся са слухачамі сваімі меркаваньнямі пра найноўшую гісторыю Беларусі, пра сучасную літаратуру, пра гісторыю Пастаўшчыны.

Алесь Касьцень пакінуў чытачам тры кніжкі, прасякнутыя іранічным і ў той самы час лірычным успрыманьнем рэчаіснасьці. Апошняя зь іх, кніга “Каменьчыкі ў кірзавым боце”, выйшла сёлета ўлетку. Гэта шэраг апавяданьняў аўтабіяграфічнага характару пра службу ў войску ў 1970-я гады мінулага стагодзьдзя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG