Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікаў беларускія ўлады спыніць разгоны дэманстрацыяў


Швэцыя, якая старшынюе зараз у Эўразьвязе, запатрабавала ад Менску спыніць гвалт супраць мірных дэманстрантаў.


У сваёй сёньняшняй заяве швэдзкае старшынства падкрэсьліла, што учорашні разгон мірнай акцыі, прысьвечанай памяці зьніклых апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі, выклікае сур’ёзную заклапочанасьць у Эўразьвязе, перадаюць эўрапейскія выданьні са спасылкай на агенцтва The Associated Press (AP)..

Ад імя Эўразьвязу Швэцыя патрабуе ад беларускіх уладаў не выкарыстоўваць сілу супраць удзельнікаў мірных акцыяў, а таксама забясьпечыць незалежным журналістам умовы для працы ў сваёй краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG