Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсакратар МЗС Аўстрыі Кюрле наведае Беларусь


17—18 верасьня генэральны сакратар Фэдэральнага міністэрства па эўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыі Ёганэс Кюрле будзе знаходзіцца з рабочым візытам у Менску.

У Кюрле заплянаваныя сустрэчы зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і ягоным намесьнікам Валерыем Варанецкім.

Ёганэс Кюрле таксама будзе ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцьця памятнага знаку ад імя ўраду Аўстрыі на тэрыторыі былога Менскага гета, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG