Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бастунец: падставаў перашкаджаць СМІ міліцыянты ня мелі


Андрэй Бастунец

Андрэй Бастунец

16 верасьня супрацоўнікі сілавых структураў блякавалі працу фота- і тэлекарэспандэнтаў на акцыі памяці Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага на Кастрычніцкай плошчы з Менску.

Па два міліцыянты ў цывільным абсталі кожнага фота- і тэлежурналіста, перашкаджаючы ім здымаць разгон акцыі.

“Свабода” зьвярнулася па камэнтар да намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца.

“Такія дзеяньні не адпавядаюць заканадаўству. Журналісты на плошчы таксама выконвалі свае прафэсійныя абавязкі. Я думаю, што яны былі больш дасканалымі ў выкананьні сваіх абавязкаў, чым прадстаўнікі праваахоўных органаў”, — кажа Бастунец. — “У законе пра сродкі масавай інфармацыі запісана, што журналіст мае права знаходзіцца ў месцах, дзе адбываюцца масавыя мерапрыемствы, перадаваць адтуль інфармацыю. І ніякіх падставаў для таго, каб перашкаджаць ім гэта рабіць, у супрацоўнікаў міліцыі не было. Гэта ўмяшаньне ў свабоду СМІ”.
XS
SM
MD
LG