Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня судзьдзя Мазырскага раённага суду Дзьмітры Мазай аштрафаваў грамадзкага актывіста Паўла Наздру на 105 тысяч рублёў за парушэньне правілаў вайсковага ўліку.

Падставай паслужыла тое, што радавы запасу Наздра не паведаміў у ваенкамат пра сваё новае месца працы. Ваенкамат склаў пратакол, на падставе якога судзьдзя й пакараў актывіста:

“Гэта проста пакараньне за маю актыўную грамадзкую дзейнасьць. Ваенкамат — гэта проста рэпрэсіўны орган, які, як я разумею, падпарадкоўваецца непасрэдна камітэту дзяржбясьпекі й выконвае карныя функцыі”.

Сёньняшняя адміністрацыйная справа супраць Паўла Наздры — трэцяя па ліку. Летась яго аштрафавалі за парушэньне правілаў вайсковага ўліку на 70 тысячаў рублёў. Сёлета ў ліпені Паўлу ўдалося адбіць другую спробу ваенкамату прыцягнуць яго да адказнасьці. А цяпер вось ён атрымаў 105-тысячны штраф.

Пакараньне спадар Наздра наважаны аспрэчыць у абласным судзе. Заадно актывіст спрабуе праз суд прыцягнуць да адказнасьці намесьніка мазырскага ваенкама за прыніжэньне гонару й годнасьці й спагнаць зь яго 2 мільёны рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG