Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Адвакаты і пасярэднікі нам не патрэбныя"


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

А.Лукашэнка запрасіў Д.Грыбаўскайце наведаць Беларусь. “Калі будзе дасягнута пэўная дамоўленасьць з Брусэлем, то яна прыедзе і не пашкадуе пра гэта”, — дадаў ён.


Лукашэнка кажа, што пра ўсё дамовіўся з Грыбаўскайце

“Я запрасіў прэзыдэнта Літвы прыехаць у Беларусь. Запрашэньне было прынята”, — паведаміў Лукашэнка.

“Справа не ў Беларусі, і калі будзе дасягнута пэўная дамоўленасьць з Брусэлем, то яна прыедзе ў Беларусь і не пашкадуе пра гэта”, — дадаў кіраўнік краіны.

Лукашэнка паведаміў, што ў часе перамоваў з прэзыдэнтам Літвы “гаварылі пра альтэрнатыўныя пастаўкі энэргіі, нафты, у прыватнасьці — пра ўдзел у праекце “Адэса — Броды”, — перадае Інтэрфакс.

Акрамя таго, паводле ягоных слоў, абмяркоўваліся пытаньні будаўніцтва АЭС у Беларусі, удзелу Літвы ў гэтым праекце, яе ўдзелу ў акцыянэрным капітале АЭС.

“Давайце яе разам пабудуем”, — заклікаў Лукашэнка.

Ён падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад сустрэчы з Даляй Грыбаўскайце: “Яна цалкам валодае сытуацыяй. Яна прагматычна ўсё разумее, разумее, што эканоміка ляжыць у аснове ўсяго”.


Менску не патрэбныя адвакаты ў дыялёгу з Эўразьвязам


Аляксандар Лукашэнка лічыць магчымым для Беларусі нармалізаваць стасункі з Эўразьвязам наўпрост, не прыцягваючы да гэтага пасярэднікаў.

“Гэтае пытаньне мы абмяркоўвалі (з кіраўніцтвам Літвы — Інтэрфакс). Нам тут адвакаты і пасярэднікі не патрэбныя, мы будзем весьці дыялёг наўпрост”, — заявіў Лукашэнка, адказваючы на пытаньне агенцтва Інтэрфакс.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што Літва, Украіна і Польшча спрыялі пацяпленьню стасункаў паміж Беларусьсю і ЭЗ.

“Мы гатовыя любую дапамогу прыняць, але адвакаты і пасярэднікі нам не патрэбныя там, дзе мы можам працаваць наўпрост”, — падкрэсьліў Лукашэнка.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG