Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка праводзіць перамовы з прэзыдэнтам Літвы


Даля Грыбаўскайце і Аляксандар Лукашэнка

Даля Грыбаўскайце і Аляксандар Лукашэнка

Даля Грыбаўскайце сустракала кіраўніка беларускай дзяржавы на ўваходзе ў прэзыдэнцкі палац.

Спачатку кіраўнікі дзьвюх дзяржаў правядуць сустрэчу ў фармаце “адзін на адзін”, затым пройдуць перамовы ў пашыраным складзе.

“Цэнтральнае месца ў беларуска-літоўскіх перамовах зоймуць пытаньні, якія тычацца разьвіцьця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі”, — паведаміў Інтэрфаксу Павал Лёгкі, кіраўнік прэсавай службы Лукашэнкі.

Лёгкі ня выключыў, што будуць абмяркоўвацца пытаньні разьвіцьця дыялёгу Беларусі з Эўрапейскім Зьвязам, удзелу Беларусі ў праграме “Ўсходняга партнэрства”.

Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў, што Беларусь гатовая разьвіваць дыялёг з Захадам. У той жа час ён адзначыў беспэрспэктыўнасьць ціску на Беларусь: “Мы ні перад кім прагінацца ня будзем, мы будзем дзейнічаць у інтарэсах беларускага народу і не на шкоду сваім суседзям”.

Падчас перамоваў Лукашэнкі і Грыбаўскайце ля прэзыдэнтуры знаходзіліся каля 15 чалавек з плякатамі “Дзе Ганчар?” “Дзе Красоўскі?” “Дзе Захаранка?”, “Дзе Завадзкі?”




XS
SM
MD
LG