Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў адказвае наведвальнікам форуму “Свабоды”.


Як будуць пытацца пра родную мову падчас перапісу?


Dim:

Беларусцами наши предки-Лiцьвiны ВКЛ называли беглых крестьян из Московии.

Мы Лiцьвiны!
“Літвінамі сябе называла толькі беларуская шляхта. Сяляне ў сярэднявеччы ня мелі нацыянальнасьцяў”.


Беларус:

А як жа, спадар Трусаў, Выш заўсёдні аптымізм адносна беларусыфікацыі улады?
“Аптымізм застаўся. Тут усё залежыць не ад улады, а ад канкрэтных грамадзянаў. У тым ліку і ад аўтара гэтага камэнтара, як ён сябе паставіць”.



Цiмох:

родная мова i мова засвоеная першай у дзяцiнстве — гэта два розня пытаннi, нават каню зразумела.

“Гэта не зусім розныя паняткі. На гэтую тэму багата літаратуры. Я лічу, што даваць такі камэнтар не зусім карэктна. Адмыслоўцы ў сьвеце па-рознаму ставяцца да панятку “родная мова”. Я наагул лічу, што даваць такія камэнтары нельга. Ёсьць розныя сытуацыі: чалавек можа назваць роднай мовай не абавязкова мову дзяцінства. Тут усё зроблена, каб чалавека заблытаць і атрымаць па выніках перапісу большы працэнт карыстальнікаў расейскай мовы”.



Iлья Копыл:

Шаноуныя слухачы Свабоды i усе БЕЛАРУСЫ. Заклiкаю Вас у графе нацыянальнасць адказваць: ЛITВIН цi ЛITВIНКА. А з цягам часу зменiм назву краiны. Пакуль мы будзем называцца Беларуссю, да тых пор Расея будзе iмкнуцца нас праглынуць.Унашу прапанову назваць нашу ккраiну наступным чынам: Лiтвандзiя (Лiтванд) у адрозненне ад Летува. Прыкладау змены назвы краiн у наш час ёсць шмат.

“Я магу сказаць, што гэта — вельмі шкодна. Чым больш будзе гэтак званых літвінаў, тым менш будзе беларусаў. Гэта можа прывесьці да страты незалежнасьці. Гуляць у такія рэчы — гэта вельмі небясьпечна. Палітонім Беларусь замацаваны за намі пры канцы 19-га стагодзьдзя. Ён увайшоў ва ўсе энцыкляпэдыі і ва ўсе падручнікі. Зьмена палітоніму — вельмі небясьпечная рэч. Такія людзі хочуць быць такімі арыгінальнымі, што шкодзяць нашай справе вельмі моцна.

У нас ужо былі людзі, якія называлі сябе яцьвягамі. Частку беларусаў на Заходнім Палесьсі хацелі перавесьці ў яцьвягі. Нават газэтку “Збудінне” на гэтак званай яцьвяскай мове (у варыянце заходнебеларускай палескай гаворкі) выдавалі. Паўтаруся, што ўсе гульні ў “літвінаў” вельмі небясьпечныя. Ня выключана, што яны маюць за сабой усходні сьлед”.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG