Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэта мастацкі твор, у якім лірычны герой — Сяргей Дубавец”


Свае першыя чытацкія ўражаньні пра новую кнігу Сяргея Дубаўца “Як?” выказвае літаратар і журналіст Севярын Квяткоўскі. Кніга выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода і будзе прэзэнтавацца 16 верасьня ў Малой залі сталічнай філярмоніі.


“Магчыма, камусьці падасца, што Сяргей Дубавец напісаў кнігу гэткіх парадаў, кшталту парадаў агародніку пра тое як, што і калі саджаць, а ў яго тое самае, толькі пра жыцьцё і Беларусь. Насамрэч Дубаўца трэба чытаць, разумеючы, што гэта абсалютна мастацкі твор, што пытаньні, як рабіць тое ці тое, аўтар задае сам сабе. Чытачу ж застаецца магчымасьць далучыцца да гэтага дыялёгу, які аўтар вядзе, натуральна, ня толькі сам з сабою, але і з чытачамі.

Кожны, чытаючы гэтую кнігу, можа далучыцца да аўтара ў пошуку адказаў на пастаўленыя пытаньні. Тым больш што ёсьць такая магчымасьць — праз інтэрнэт выкласьці пытаньні Дубаўца і даць на іх свае адказы.

Але, падкрэсьлю, у першую чаргу гэтая кніга — мастацкі твор, у якім лірычны герой — Сяргей Дубавец”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG