Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

В.Акудовіч: “Гэта абсалютна ўнікальная кніга”


Новую кнігу “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” складаюць эсэ Сяргея Дубаўца “Як?” Літаратар, журналіст, выдавец, сталы аўтар нашага радыё разважае ў ёй пра мадэлі этыкі сучасных беларусаў і дае свае варыянты адказаў на пытаньні, як збудаваць сваё жыцьцё шчасьлівым.


Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 16 верасьня а васямнаццатай гадзіне ў Малой залі сталічнай філярмоніі.

МАРАТОН СВАБОДЫ. ЯК?





А сёньня сваімі ўражаньнямі ад прачытанага дзеліцца філёзаф і літаратуразнаўца Валянцін Акудовіч.

“Калі я чую альбо чытаю, што Сяргея Дубаўца пазначаюць журналістам, літаратарам, публіцыстам ці кім там яшчэ, дык звычайна ціха сам сабе злуюся. Бо зьнітоўваць ролю і месца Дубаўца зь яго прафэсійнай дзейнасьцю — гэта праяўляць грубую неахайнасьць у ацэнках.

Чым бы прафэсійна ні займаўся Дубавец, ён ніколі не займаўся сваёй прафэсіяй. Ён заўсёды і ўсюды рабіў толькі адно — нацыянальную Беларусь. У гістарычнай рэтраспэктыве пра такіх мы звычайна кажам — нацыянальны дойлід. Таму і ягоныя набыткі ў кожнай асобнай прафэсіі і карэктна, і слушна будзе разглядаць толькі ў кантэксьце разбудовы нацыі. Апошняе тычыцца і ягонай кнігі “Як?”

У мяне як літаратурнага крытыка да гэтай кнігі як зборніка літаратурных тэкстаў літаратара Дубаўца ёсьць даволі і дробных, і канцэптуальных заўвагаў. Але мне яны нават самому неістотныя. Бо Дубавец пісаў яе, як і ўсё, што ён піша, не дзеля беларускай літаратуры, а дзеля саміх беларусаў як суб’ектаў жывога нацыянальнага быцьця. І з гэтай пэрспэктывы яго кніга — абсалютна ўнікальнае выданьне, якое мог стварыць толькі Дубавец. Бо Дубавец можа быць адно Дубаўцом і нікім яшчэ”.
XS
SM
MD
LG