Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі заявіў пра гатовасьць краіны разьвіваць супрацоўніцтва зь Літвой ува ўсіх кірунках і весьці дыялёг на любым узроўні. Пра гэта ён паведаміў напярэдадні візыту ў Вільню ў інтэрвію літоўскім мэдыям.


“Мы адкрытыя для кантактаў, гатовы весьці дыялёг на любым узроўні. Мы павінны супрацоўнічаць, мы – суседзі, ад гэтага будзе карысьць і вам, і нам”, – сказаў беларускі прэзыдэнт.

“Я не перажываю за нашыя адносіны з суседзямі”, – падкрэсьліў ён. Кажучы пра заплянаваную сустрэчы зь літоўскім прэзыдэнтам Даляй Грыбаўскайце, Лукашэнка сказаў: “Я чакаю добрай сустрэчы з маёй калегай у Літве. У нас ёсьць пра што паразмаўляць, нам трэба прарэвізіяваць нашыя адносіны”.

Паводле Лукашэнкі, “мы павінны адзін на аднаго глядзець наўпрост, вочы ў вочы, не празь нейкі мур, “Бэрлінскі мур”, які перанесьлі на ўсход. Чаму беларусы і літоўцы, прэзыдэнты, павінны празь яго глядзець адзін на аднаго?”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG