Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракааліцыя падтрымала Янукевіча


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Каардынацыйны камітэт Эўрапейскай кааліцыі заявіў аб падтрымцы акцыі салідарнасьці 16 верасьня ў Менску, а таксама ініцыятывы новага кіраўніцтва Партыі БНФ пра ўтварэньне нацыянальна-дэмакратычнага блёку.

Пра гэта паведаміў яе лідэр Мікола Статкевіч.

“Эўрапейская кааліцыя гатовая выступіць адным з сузаснавальнікаў гэтага блёку, які павінен грунтавацца на прынцыпах незалежнасьці, дэмакратыі і эўрапейскага выбару Беларусі, і роўнасьці суб’ектаў гэтага блёку. Мы нагадваем, што ў чэрвені 2007 года мы распачалі папярэднюю спробу ўтварэньня такога блёку. Эўрапейская кааліцыя вяла перамовы разам з Хартыяй-97, з рухам “За свабоду”. Але тады гэтыя перамовы ні да чага не прывялі. Бо кіраўніцтва руху запатрабавала ўмовай стварэньня гэтага блёку старшынёўства ў ім Аляксандра Мілінкевіча. А пазыцыя Эўрапейскай кааліцыі палягала ў тым, што прадстаўніцтва павінна быць роўнае. А лідэрства трэба штодня даказваць канкрэтнымі справамі”.

Спадар Статкевіч заявіў, што сёньняшні ўдзел у гэтай ініцыятыве “не дазволіць стварыць у Беларусі кіруемую ўладай апазыцыю. Бо шэраг суб’ектаў Эўрапейскай кааліцыі ўзначальваюцца людзьмі, якія прайшлі праз крымінальны перасьлед за сваю палітычную дзейнасьць. А наш “некрымінальнік” чатыры разы атрымаў адмову ад уладаў, калі спрабаваў зарэгістраваць сваю партыю”.

Таксама спадар Статкевіч адзначыў, што калі ствараецца “не блёк пад канкрэтнага палітыка”, то гэта ініцыятыва Эўракааліцыі “будзе пачута”.
XS
SM
MD
LG