Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нядзелю на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Строчыцы, што за некалькі кілямэтраў ад Менску, прайшоў вечар-прэзентацыя газэты "Новы час" і яе сайту.

Рэдакцыя ў парушэньне традыцыйнага канону вырашыла зладзіць прэзэнтацыю свайго выданьня не да круглай даты. 14 гадоў газэта выходзіла пад імем “Згода”, а пасьля закрыцьця той самы калектыў у сакавіку 2007-га аднавіў выданьне газэты “Новы час”. “Без салідарнасьці – унутранай і міжнароднай, карпаратыўнай і грамадзкай, безь сяброўства і ўзаемападтрымкі – мы не адолелі б гэтага шляху”, – падкрэсьлівае шэф-рэдактар газэты Аляксей Кароль. На новым этапе свайго разьвіцьця “Новы час” стварыў інтэрактыўную вэрсію сайту газэты ў абноўленым дызайне.

Прысутныя на прэзэнтацыі палітыкі, пісьменьнікі, журналісты пажадалі “Новаму часу” новых посьпехаў і творчых удачаў.

У 2009 годзе газэта атрымала прэмію "Свабодная прэса Усходняй Эўропы" нямецкага фонду "Цайт". Гэта прэмія штогод прысуджаецца па выніках конкурсу сярод журналістаў і СМІ, якія выступаюць за свабоду слова і лібэральную грамадзянскую супольнасьць.

У 2008 годзе Аляксей Кароль быў узнагароджаны міжнароднай прэміяй імя Найта "за якасную журналістыку ў цяжкіх умовах".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG