Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адамовіч: Мы маем незамыленае вока


Славамір Адамовіч
Славамір Адамовіч

Адамовіч адказвае наведвальнікам форуму “Свабоды”.







Славамір Адамовіч: “У Нарвэгіі мяне зьвінавацілі ў расізьме”

Димыч:

“Хе-хе! Стоило съездить Адамовичу в Норвегию, чтобы услышать что здоровый белорусский национализм в норвеском культурном климате Северной Европы воспринимается там как расизм! :))

Я ничуть не против Адамовича, ей-ей. Я точно также думаю в отношении мусульманской иммиграции в Европу. Тут дело в другом! И мы, и З.Европа на самом деле в культурном, мэнтальном восприятии многих вещей РАЗНЫЕ. И это нормально. Ну, а старушка Европа, на мой взгляд, обречена в ближайшем будущем быть ассимилированной исламским населением.Это неизьбежно. Посему они уже и хиджабы готовы признать и многое другое. Бог с ними, вернее они его давно оставили, своего христианского Бога. Взамен скоро получат навязанного извне, исламского.

Аминь по Европе.:))”

“У дадзеным выпадку я мушу пагадзіцца. Я выехаў і пабачыў, што адбываецца ў сучаснай Заходняй Эўропе. Я не шкадую. Гэта мой уласны досьвед. І цяпер мне цяжка будзе распавесьці каму-небудзь казкі, бо я цяпер зыходжу са свайго ўласнага досьведу. На жаль, ён такі, які ёсьць."



Мусульманін:

Хіджаб, Адамовіч, гэта тое, што закрывае валасы, а не палову твару. Палову твару закрывае нікаб, і гэта зусім іншая рэч. Дыскусія ж была пра хіджаб, Вы ж наўмысна перакручваеце.

“Я, можа, не такі моцны ў тэрміналёгіі, мог не зусім дакладна выказацца. Размова была пра іншае: гэтыя прыбышы — іншароднае цела, якое не зьбіраецца асымілявацца”.



Мінчук:

Дамо парады па уладкаваньню на работу. Купляце сабе штотыдзень газэт: “Приглашаем на работу”, “Работа для Вас”, і падобныя. Абавязкова кожны тыдзень набывайце гэты газэт і падрабязна праглядайце, не прапускайце ніколі. Праглядайце сайт вакансій Мінгарвыканкаму. І не саромцеся ніякай работы, нават фізычнай. Бо усякая работа па сваёй сутнасьці высакародная.

А можа вам сельскім турызмам на Мядзельшчыне заняцца, адкрыць сваю турыстычную сядзібу з назвай напрыклад “Сядзіба Славаміра Адамовіча”, ці не?? Здаецца ж зараз для агратурызму дзяржава падатковыя льготы і крэдыты выдае. Якраз будзе свой сялянскі дом, можна вялікую сям'ю завесьці. :)

“Вялікі дзякуй за парады. Буду думаць над гэтымі прапановамі”.



Pashka zlodzej:

Цікавы чалавек Славамір Адамовіч…. Па першае распавядае аб тым што яго маўляў за ягоныя погляды ў расізьме вінавацілі , а сам між іншым выдаляе са сваёй інтернет старонкі усе крытычныя заўвагі ў свой адрас. Напеўна ў Эўропе так навучыўся. Па другое любіў паўсюль распавядаць , што ён ПАЛІТЫЧНЫ бежанец, а высьветлілася, што гуманітарны. Ў трэцьціх у тым інтэрвью ў Нарвегіі Славамір казаў што ён зьяўляецца грамадзянінам Нарвегіі і мае нарвескі пашпарт, а на самой справе — была ў сабакі хата, так у яго тое грамадзянства. І ў чацьвёртых уладкоецца ён скора ў лукашенкаўскім ідыялягічным апараце і будзе піяць Лукашу оды як ён гэта рабіў нарвэскім прынцесам , каб атрымаць пазыціў (толькі яго ў Нарвегіі не ацанілі , маўляў)... Шкада мне яго... жыў як ня жыў...

“Што тут сказаць? Так шмат закідаў… Адзінае, з чым не пагаджуся: я не казаў, што маю нарвэскае грамадзянства. Я грамадзянін Беларусі і толькі. Мяне цяжка абвінаваціць у няшчырасьці. Я стараюся гаварыць максымальна адкрыта тое, што лічу патрэбным гаварыць”.



Anatol Starkou:
Славамір запісаўся на прыём да міністраў, ну а я, калі вярнуся, мелачыцца ня буду — пайду на прыём да бацькі Лукашэнкі, бо можа ж і ў Адміністрацыі ёсьць прабемы з каналізацыяй, дык мо мой замежны вопыт спатрэбіцца.

Адказы Славаміра не падабаюцца.

Хіба ж гэта можна ў чужым манастыры, якому ў абед будзе 1000 лет, абмяркоўваць правільнасьць іх мэнтальных прынцыпаў, гледзячы з сваёй беларускай гуманітарнай калакольі! Там, у чужым манастыру, жыць трэба, альбо не дурыць людзям галяву.


“Цяпер ня толькі можна, але і трэба абмяркоўваць. Зараз жа час глябалізацыі. Напэўна, таварыш чуў пра гэта. Праблемы, якія ёсьць сёньня там, заўтра могуць зьявіцца ў мяне. Таму трэба абмяркоўваць абавязкова”.



Danik:

Сапраўдныя нацыяналісты ў ЭЗ ня лезуць!

“Не пагаджуся. Калі не памыляюся, Лявон Вольскі сказаў, што пайшла хваля нацыяналістаў-патрыётаў, якія зьяжджаюць на Захад. Мы сапраўды паехалі. З тых ці іншых меркаваньняў людзі сапраўды зьяжджаюць, маючы патрыятычныя перакананьні”.



Миронов:

Выходцы из бывшего СССР все такие.У себя на родине не могут устроить комфортную жизьнь,а на чужбине сразу принимаются учить жизни других.

“Я не пагаджуся, што нехта з нас пачынае павучаць кагосьці. Дзяліцца меркаваньнямі, выказваць свае рэакцыі — гэта ёсьць, і гэта трэба рабіць. У рэшце рэшт, мы, тыя, хто выяжджае назаўсёды ці толькі на заробкі, маем сьвежы погляд, мы маем незамыленае вока. Чаму ж не паглядзець на тыя самыя праблемы Заходняй Эўропы? І не сказаць пра тое, пра што там не гаворыцца? Шмат тых пытаньняў, якія там існуюць, мясцовымі людзьмі проста не агучваюцца”.



Мікола:

Таленавітыя паэты бываюць, як дзеці. І нават Нарвэск досьвід іх не уратуе.... Вельмі цяжка будзе той сям’і, якую плянуе стварыць Славамір..., бо ён лётае высока ў аблёках! Толькі працы па 12 гадзін кожны дзень можа яго выратаваць!

“Чалавек сам сябе абвяргае, кажучы пра мяне як пра паэта. Я б ставіў пытаньне, чаму беларускі літаратар ня можа знайсьці, дзе прымяніць свае здольнасьці. І ня толькі тут размова пра мяне. Не я адзін такі. А працаваць па 12 гадзінаў… Няпраўда, калі ў ЗША быў, працаваў. Тое, што дазваляе існаваць мне фізычна, гэта зароблена фізычнай працай. Але ці так павінна быць? Мець пэўныя здольнасьці, а жыць з чорнай працы? Гэта я ўмею, гэтым я і займаюся ўсё жыцьцё. Дзякуй Богу, што ёсьць нехта, хто думае пра ідэальныя рэчы і лётае ў аблоках. Сьвет будзе выглядаць вельмі сумна і нават горш, калі мы, тыя хто лётае ў аблоках, зьнікнем. Я пашкадаваў бы такое грамадзтва”.



V:

Я не чытаю дзяржаўнай беларускай прэсы і тым больш не гляджу БТ. Можа, у Вас большы досьвед, дык Вы мне скажыце, як адрэагавалі прыдворныя СМІ на вяртаньне Славаміра? На ягоныя інтэрвію?

“Асабіста я ня ведаю, такіх рэакцыяў не чытаў”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG