Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніца кіраўніка МЗС Фінляндыі прыбывае ў Менск


14-15 верасьня Беларусь наведае дэлегацыя афіцыйных і дзелавых колаў Фінляндыі. Дэлегацыю ачольвае намесьніца міністра замежных спраў Пека Хухтаніемі, якая курыруе зьнешнеэканамічныя пытаньні.

У склад дэлегацыі ўвойдуць супрацоўнікі зьнешнепалітычнага ведамства, Міністэрства эканомікі і працы, Банка Фінляндыі, а таксама кіраўніцтва Арганізацыі па садзейнічаньню фінляндзкім экспарце, паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі.

Дзелавыя колы будуць прадстаўлены кіраўніцтвам і топ-мэнэджэрамі 20 буйных кампаній, якія працуюць у сфэрах машынабудаваньня, энэргетыкі, лясной гаспадаркі і лесаперапрацоўкі, транспарту і лагістыкі, у будаўнічай галіне, а таксама кампаній, якія ажыцьцяўляюць інвэстыцыйнае суправаджэньне ў індустрыяльнай сфэры, перадае БелаПАН.

14 верасьня ў Менску пройдзе фінска-беларускі дзелавы форум.

У 2008 годзе беларуска-фінляндзкі таваразварот ва ўзаемным гандлі склаў 287,6 мільёнаў даляраў ЗША.

У студзені-ліпені 2009 году таваразварот скараціўся на 55% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась. Ён склаў 72,9 мільёнаў даляраў.

Экспарт зь Беларусі зьнізіўся на 86,8% - 9,34 мільёнаў даляраў, імпарт з Фінляндыі скараціўся на 30,3%, да 63,58 мільёнаў даляраў.

Адмоўнае сальда склала 54,24 млн. даляраў.
XS
SM
MD
LG