Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ладуцька: свабода поўная!


Мікалай Ладуцька
Мікалай Ладуцька

12 верасьня ў Менску афіцыйна адзначаўся Дзень гораду. З гэтай нагоды выканаўца абавязкаў старшыні Менскага гарвыканкаму Мікалай Ладуцька даў прыём у менскай ратушы.

Перад сьвятам гораду 9 верасьня ў Менску супрацоўнікі міліцыі жорстка разагналі акцыю апазыцыю супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусь дзеля ваенных манэўраў. Таксама ўлады не далі дазволу на правядзеньне акцыі 16 верасьня з нагоды дзесяцігодзьдзя з моманту зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. На просьбу карэспандэнта "Свабоды" пракамэнтаваць гэтыя дзеяньні Мікалай Ладуцька сказаў:

У дзіцячым парку Горкага — атракцыёны і шашлыкі.
Сьвяточныя гуляньні для менчукоў пачыналіся з праверкі міліцыяй.
Па вуліцы Леніна ля гарадзкой ратушы свабодна і самотна ехалі ролеры.
“У нас сёньня сьвята гораду. А гэта асобная тэма, і па ёй трэба весьці асобную спэцыяльную размову, дыскусію і абмеркаваць яе”.

На пытаньне, калі ж Менск стане больш свабодным для грамадзянаў, спадар Ладуцька адказаў:

“Наш горад свабодны. Нават тое, што мы цяпер з вамі абмяркоўваем розныя пытаньні, сьведчыць пра свабоду нашага гораду. Сёньня ў нас прадугледжаны масавыя гуляньні, у якіх возьмуць удзел больш за 300 тысяч чалавек. Ніхто нікога не спыняе і не пытае, якой палітычнай партыі ты належыш, якую рэлігію ты вызнаеш. Адзіная перашкода сёньня — гэта сыстэма мераў бясьпекі, дзе будзе праверана, ёсьць мэталёвыя прадметы, забароненыя для праносу, ці не. Таксама мы прынялі рашэньне пра тое, што будзе прадавацца толькі піва на масавых мерапрыемствах. Пранос алькагольных напояў забаронены. Другіх абмежаваньняў свабодзе чалавека няма. Свабода поўная. Зараз мы выйдзем за межы гэтага памяшканьня і ў гэтым пераканаемся”.

У сьпісе запрошаных на сустрэчу ў ратушы ганаровыя грамадзяне Менску, а таксама былыя старшыні Менгарвыканкаму Станіслаў Лукашэвіч, Уладзімер Міхасёў, Уладзімер Ярмошын, Уладзімер Папкоўскі. На пытаньне карэспандэнта Свабоды, чаму ж сёньня на сустрэчу ў мэрыі ня быў запрошаны Міхаіл Марыніч, які быў старшынёй Менгарвыканкаму на пачатку дзевяностых, спадар Ладуцька сказаў:

“Мы нікога не запрашалі. Усе прыйшлі, хто хацеў”.

Міхаіл Марыніч кажа, што падобныя мерапрыемствы не праводзяцца без запрашэньня:

Міхаіл Марыніч
“Гэта на яго сумленьні. Я думаю, ад гэтага яму хутчэй прыстаўку „выконваючы абавязкі“ ня здымуць. Лепш перастрахавацца, не запрасіць таго ж Марыніча, чым атрымаць нейкія непрыемнасьці ад адміністрацыі прэзыдэнта ці асабіста Лукашэнкі. Насамрэч быў вольны горад, калі была абвешчана незалежнасьць”.

Уладзімер Раманоўскі, які падаваў заяўку на правядзеньне пікету з нагоды зьнікненьня палітыкаў, адзначыў:

“Фактычна, ад пачатку праўленьня гэтага рэжыму немагчыма выказаць свае пазыцыі. Бо накіроўваюць на Бангалор, ну і што? Гэта была бязглузьдзіца. Якая тут свабода, калі няма проста чалавечых адносінаў да людзей?”

Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч, які быў аштрафаваны за ўдзел у акцыі 9 верасьня, адзначыў, што свабода масавых гуляньняў прыдумана не Лукашэнкам:

“Гэта яшчэ ў старажытным Рыме раз на год было такое сьвята, калі рабам дазвалялася ўпівацца. Гэта абсалютна сьвядомае мерапрыемства рымскіх рабаўладальнікаў, якія давалі выпусьціць пару прыгнечаным рабам, якіх цягам астатняга году дубасяць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG