Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славамір Адамовіч — беларускі пісьменьнік, аўтар паэтычных зборнікаў “Кальварыйскія клёны”, “Зямля Ханаан”, “Плавільшчыкі расы”, дакумэнтальнай кнігі “Турэмны дзёньнік” ды інш. За верш “Убей презідента” быў асуджаны, правёў 10 месяцаў у турме. У 2002 годзе эміграваў у Нарвэгію, дзе атрымаў статус “гуманітарнага ўцекача”. Сёлета вярнуўся на радзіму.



Што для вас свабода?


Калі ня параць мазгі пытаньнямі, падобнымі да гэтага.


Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?

Адсутнасьць беларускіх рублёў у кішэні.



Што для вас шчасьце?

Гл. адказ на першае пытаньне.



Чаго вы найбольш баіцеся?

Застацца безь дзяцей.



Які талент вы хацелі б мець?

Свой.



Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?

Сабой.



Што вы найбольш любіце рабіць?

Дзяцей, вершы, прозу… пісаць…



Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?

Нарадзіўся б у Нарвэгіі і прыехаў бы ў Беларусь.



Якую найлепшую параду вы атрымалі?

Ня вер! Ня бойся! Не прасі!



Які ваш улюбёны дэвіз?

Жыць!



У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?

У паваеннай Нарвэгіі (да 1965 году).



У якой краіне вы хацелі б жыць?

У ВКЛ 21 стагодзьдзя, у якое ўваходзілі б Нарвэгія, Швэцыя, Балтыя…



У якую эпоху вы хацелі б жыць?

Пэўна, у нашу…



Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?

Гэта не для публікі.



Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?

Карысныя для краіны.



Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?

Тое ж самае…



Некаторыя думаюць так: “Хай дыктатура, абы свая”. А Вы?


Каб жа свая…



Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?

Я не прарок.



Калі беларусы загавораць па-беларуску?

Яны і гавораць.



Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?

Гл. папярэдні адказ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG