Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст падаў у суд на ваенкама


Грамадзкі актывіст з Мазыра Павел Наздра зьвярнуўся з пазовам у раённы суд па кампэнсацыю маральнай шкоды. Адказчыкам у справе названы намесьнік ваенкама Юры Пракапенка.

У пазове актывіст піша, што сёлета ў ліпені спадар Пракапенка патрабаваў праз суд прыцягнуць яго да адміністрацыйнай адказнасьці нібыта за парушэньне правілаў вайсковага ўліку. Суд гэтую справу спыніў, ня ўбачыўшы нічога супрацьпраўнага з боку радавога запасу Паўла Наздры.

У пазове спадар Наздра піша, што сваімі дзеяньнямі намесьнік ваенкама прычыніў яму маральную шкоду, зьняславіў ягоны гонар і дзелавую рэпутацыю. Зьвесткі сталі вядомыя кіраўніцтву прадпрыемства, дзе працуе Павел. Зь яго іранізавалі. І паколькі разбор цягнуўся месяц, то спадар Наздра зазнаў яшчэ й фізычныя пакуты.

Ён патрабуе спагнаць з намесьніка ваенкама 2 мільёны рублёў маральнай шкоды й судовыя выдаткі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG