Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява Чавэса – выклік ЗША і дагаджаньне Расеі


Уга Чавэс
Уга Чавэс

Каб лепш зразумець абвешчанае прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Уга Чавэсам, прызнаньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, карэспандэнт Радыё "Свабодная Эўропа"/Радыё "Свабода” Майкл Гіршман зьвярнуўся з пытаньнямі да вэнэсуэльскай спэцыялісткі па міжнародных адносінах Эльзы Кардоса, прафэсаркі унівэрсытэту Metropolitana ў Каракасе. Кардоса таксама працуе аглядальніцай вэнэсуэльскай газэты "El Nacional".


РСЕ/РС: Як адбываецца прызнаньне незалежнасьці новай краіны ў адпаведнасьці з вэнэсуэльскай прававой сыстэмай?

Прафэсар Эльза Кардоса: Ёсьць два аспэкты з канстытуцыйнай пункту гледжаньня. Прызнаньне іншай дзяржавы зьяўляецца прэрагатывай прэзыдэнта. Прэзыдэнт можа прыняць рашэньне, абвесьціць яго і аформіць прызнаньне. З фармальнага і канстытуцыйнай пункту гледжаньня, у той момант, калі прэзыдэнт прызначае дыпляматычныя місіі, заканадаўчая улада павінна ўхваліць прызначэньне кіраўніка місіі, якога прызначае прэзыдэнт Чавэс. Дзеля гэтага патрэбныя кансультацыі і намаганьні па дасягненьні кансэнсусу. Але ў Вэнэсуэле жахліва доўгі час такія кансультацыі не зрабіліся.

RFE/RL: Заява прэзыдэнта Чавэса атрымала вялікую ўвагу ў Расеі і ў Грузіі. Як шмат увагі яна атрымлівае ў вэнэсуэльскай прэсе?

Прафэсар Кардоса: Зараз яна выступае ў якасьці галоўнай тэмы, таму што гаворка ідзе ў кантэксьце яшчэ большай занепакоенасьці вэнэсуэльцаў адносінамі паміж Вэнэсуэлай і Расеяй. Менавiта ў гэтым кантэксьце лічыцца, што Вэнэсуэла мусіла была заставацца ў баку. Бо няма ніякіх падстаў для ўдзелу ў падзеях, якія могуць выклікаць міжнародную напружанасьць. Падзеях, што адбываюцца занадта далёка, як геаграфічна, так і палітычна, ад Вэнэсуэлы.

RFE/RL: Заява Чавэса мае асаблівае значэньне як для Вашынгтона, так і для Масквы. Як вы лічыце, гэта ў большай ступені свайго роду выклік Злучаным Штатам, або жаданьне дагадзіць Расеі?

Прафэсар Кардоса: Гэта відавочна і тое, і іншае. Як заявіў Чавэс у сваім выступе па прыбыцьці ў Расею, ён папросту карыстаецца сытуацыяй, ў сваім змаганьні супраць звышдзржавы – ЗША. Гэтак ён ужо рабіў падчас свайго наведваньня Ірану, Туркмэністану, Італіі, Беларусі і Расеі, дзе выступаў з прамовамі супраць амэрыканскага імпэрыялізму.

РСЕ/РС
: Ці можа заява Чавэса аб прызнаньні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі сустрэць супраціў у рамках вэнэсуэльскай палітычнай сыстэмы?

Прафэсар Кардоса: Амаль увесь Парлямэнт ёсьць саюзьнікам прэзыдэнта Чавэса. Апазыцыя ня ўдзельнічала ў апошніх парлямэнцкіх выбарах у знак пратэсту супраць умоваў і правілаў іх правядзеньня. Парлямэнт кантралюецца Чавэсам, так што малаверагодна, што будзе нейкая апазыцыя да прызнаньня Чавэсам Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі нават тады, калі ён прызначыць кіраўнікоў дыпляматычных місій.

RFE / RL: Ці мае Вэнэсуэла на ўзор Расеі нейкія праблемы з "сэпаратызмам"паблізу яе межаў?

Прафэсар Кардос
а: Вэнэсуэльскія мяжы ўжо зафіксаваныя. Нехта калісьці выказаў меркаваньне, што калі кантраляваная партызанамі частка Калюмбіі ўтворыць свайго роду трэцюю дзяржаву паміж дзьвюма краінамі, то прэзыдэнту Чавэсу давядзецца яе прызнаваць. Але гэта толькі развагі над магчымым сцэнарам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG