Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статус у ПАРЭ за адмену сьмяротнага пакараньня


Беларусь зможа вярнуць сабе статус "адмыслова запрошанага" ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы да канца году, калі адменіць сьмяротнае пакараньне.

Пра гэта паведаміў “РИА Новости” старшыня паліткамітэту ПАРЭ Горан Ліндблад.

"Я быў бы рады, калі б беларусы вярнуліся ў ПАРЭ да канца года, але ўсё залежыць ад іх”, - сказаў спадар Ліндблад. Ён патлумачыў, што Беларусь павінна ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.

Таксама спадар Ліндблад дадаў, што Беларусь ужо пагадзілася на ўдзел апазыцыйных партый у пасяджэньнях ПАРЭ. Кіраўнік паліткамісіі таксама адзначыў, што Беларусь рухаецца, паводле дыплямата Беларусі ў Стакгольме, да адмены сьмяротнай кары. Аднак гэтым летам у краіне прымянялі вышэйшую меру пакараньня.

Нагадаем, 23 чэрвеня Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы ўхваліла на чарговай сэсіі асамблеі рашэньне пра тое, што Беларускі парлямэнт атрымае статус адмыслова запрошанага, але толькі пасьля таго, як Беларусь увядзе мараторый на сьмяротнае пакараньне.
XS
SM
MD
LG