Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Прылуцкі



Сяргей Прылуцкі, pistonczyk.livejournal.com
1980 г., Берасьце — паэт, празаік, перакладчык з ангельскай, польскай, украінскай моваў. Аўтар кнігі вершаў “Дзевяностыя forever” (2008). Фіналіст літаратурных конкурсаў імя Н. Арсеньневай (2002), імя У.Караткевіча (2004), да 100-годзьдзя газэты “Наша Ніва” (2006), якія ладзіліся Беларускім ПЭН-цэнтрам. Удзельнік шматлікіх паэтычных фэстываляў і слэм-турніраў.

Сірошка Пістончык (альтэр-эга берасьцейскага паэта Сяргея Прылуцкага (на фота зьлева). Казачнік-хуліган, вандроўнік і фантазёр. Нарадзіўся ў Берасьці. Вучыўся ў школе для недаразьвітых. Працаваў на заводзе. Аўтар дэгенератыўнае прозы. Аматар алькаголю і іншых штучных стымулятараў. Удзельнік шматлікіх фэстываляў і сумніўных кампаній. Вядзе ўласны прымат-дзёньнік.

1. Навошта я пішу блог

Жанр свайго блогу я б вызначыў як “літаратурны хрона-натанік з элемэнтамі здаровага цынізму і вясёлай рамантыкі”. Навошта мне гэтае трывожнае шчасьце? Каб твары чытачоў блішчэлі не ад тлушчу, а ад радасьці і прагі жыцьця, якім бы галімым яно ні было.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Блогасфэра — такая сабе сталоўка, заснаваная на прынцыпе самаабслугоўваньня. Мне гэта даспадобы. Ты сам абіраеш сабе стравы, напоі і дэсэрты. Прычым асартымэнт вялізарны. На любы густ.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Патас і рэкляму.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

faina-kaplan — адзін з найвесялейшых блогаў. Асноўная тэматыка — амэрыканскія будні вачыма ўкраінскай цёткі.

oldo — прыўкрасны блог (таксама не без іроніі) прыўкраснага ўкраінскага фатографа

olehkots — блог Алега Коцарава, аднаго зь лепшых маладых украінскіх паэтаў

barbituric-ali — блог Марысі Нікіцюк, усё пра тэатар — сьвежа і цікава, вельмі раю аматарам сучаснага тэатру

pan-tadeush — паэт Усевалад Сьцебурака ўласнай пэрсонай

XS
SM
MD
LG