Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступны Дзень блогера — у кастрычніку


Завяршыўся Літаратурны Дзень блогера. Чакаем вашых парадаў, каго з блогераў запрасіць на нашыя наступныя віртуальныя акцыі!

Цягам верасьнёўскага Для Блогера восем беларускіх літаратараў, актыўных аўтараў Жывога Журнала, апублікавалі свае творы, напісаныя для чытачоў сайту “Свабоды”.

У нашай чарговай вітруальнай акцыі ўзялі ўдзел паўнамоцны дэлегат ад “Дзеяслову” ў віртуальнай прасторы viershnick, скамарох белліту і белнэту balachon, аўтарка казачных дэтэктываў magdalena_jo_jo, пасьлядоўніца Данііла Хармса anka_upala, літаратурны багаслоў strotsev, сувязны зь беларускай старасьветчынай ryzhkou, літаратурны хуліган і фантазёр pistonczyk, другі пасьля Батуры вугорац у беларускім кантэксьце zmij_vish. Іх творы былі разнастайнымі па жанрах і тэматыцы. Чытачы сайту “Свабоды” мелі магчымасьць пазнаёміцца з


Цягам наступнага тыдня ўсе восем удзельнікаў Дня блогера будуць гасьцямі нашага ранішняга і начнога радыёэфіру, іх творы пачуюць і тыя, хто не карыстаецца інтэрнэтам.

Наступны Дзень блогера мы плянуем на кастрычнік. Чакаем вашых прапановаў — пішыце ў камэнтарах да гэтага артыкулу — каго і чаму вы хацелі б бачыць сярод наступных удзельнікаў Дня блогера.

Папярэднія Дні блогера на сайце “Свабоды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG