Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці паедзе «Чароўны трусік» на Эўрабачаньне?


Юры Дземідовіч сьпявае песьню «Чароўны трусік»

Юры Дземідовіч сьпявае песьню «Чароўны трусік»

Сёньня (а 21.50) пасьля перадачы “Панарама” варта ўключыць тэлевізары. Па БТ і тэлеканале “Беларусь-ТВ” пачнецца ў жывым эфіры фінал нацыянальнага дзіцячага конкурсу “Песьня для Эўрабачаньня”.

Менавіта сёньня будзе вырашана галоўная інтрыга — ці пераможа мянчук Юры Дземідовіч і ягоная песьня “Чароўны трусік”, якая выклікала хвалю цікавасьці ў інтэрнэце і розныя ацэнкі крытыкаў — ад захапленьня да непрыманьня. Экспэртызу тэксту правяла нават Беларуская праваслаўная царква і ўхваліла яго.

Дарэчы, 5 кастрычніка Юра выступіць на разагрэве ў вядомай групы Prodigy, якая выступіць у Менску.

У Юры Дземідовіча дзевяць супернікаў. Ён выступае пад чацьвфёртым нумарам. Але найлепшага вызначаць журы і тэлегледачы (50% на 50%). Імя пераможцы журы назаве бліжэй да апоўначы пасьля тэлефоннага і SMS-галасаваньня гледачоў. Прагаласаваць за фіналістаў можна будзе цягам 10 хвілінаў.

Пераможца будзе прадстаўляць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе “Эўрабачаньне-2009” у Кіеве.

Сярод прэтэндэнтаў таксама Каця Мяжэнная і група “РоКі” зь Менску, гарадзенцы Дар’я Шульгіна, Магамед Асланаў і Дыяна Гузіно, Злата Ларчанка з Койданава, Каця Мурашка і Паліна Клішкова з Магілёва, і Дыяна Громава з Гомелю.

Спэцыяльным госьцем галя-канцэрту будзе грузінскае трыё “Bzikebi”, пераможцы дзіцячага “Эўрабачаньня-2008”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG