Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Івашчанка


Анатоль Івашчанка, viershnick.livejournal.com
[tob, viershnick], паэт, літаратуразнаўца, супрацоўнік рэдакцыі часопісу “Дзеяслоў”. Аўтар кнігі вершаў “Вершnick” (2006), манаграфіі “Паэтыка Алеся Разанава: між мэдытацыяй і рацыяй” (2008). Жанаты. Гадуе дзетак Яну й Даніка.

1. Навошта я пішу блог

Пішу няшмат (рэдка калі больш за дзесяць разоў на месяц). Як правіла, апроч рэклямных мэтаў, — з нагоды нейкіх важкіх для мяне падзей альбо вершаў (што тое ж самае). Пішу — калі ўзьнікае жаданьне пабыць у кантэксьце.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Мажлівасьць забаніць надакучлівага суразмоўцу :)

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Марнатраўства. Тое, што шмат энэргіі растрачваецца на пустыя блаблабла, тады як яе, гэтае супольнае энэргіі, магло б хапіць на ацяпленьне невялічкага мястэчка.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

Ня буду раіць тых, хто і так шырока растыражаваны. У маёй пяцёрцы ёсьць тыя, каго маю гонар лічыць сябрамі ня толькі ў віртуале. Іх допісы ў фрэндстужцы ніколі не мінаю й шкадую, што яны зьяўляюцца ня так часта, як хацелася б.

goose0943, lijana, kanaj, pan_tadeush, siaroja
XS
SM
MD
LG