Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Балахонаў


Сяргей Балахонаў, balachon.livejournal.com
(balachon) — настаўнік, пісьменьнік, блогер; Тэзэй тутэйшага постмадэрнізму; скамарох белліту і белнэту; асабісты вораг абсалютнага зла і добры сябар усіх прагрэсіўных дзяўчатак.

1. Навошта я пішу блог

Блог — гісэрня чалавечых комплексаў. З задавальненьнем выплаўляю там комплексы ўласныя і назіраю, як плавяцца комплексы іншых блогераў. Да таго ж з гэтай гісэрні лёгка прэзэнтаваць свой творчы даробак — апэратыўна і без цэнзуры.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Падабаецца, як цікава людзі могуць падаваць і раскрываць самыя, на першы погляд, нецікавыя тэмы. Станоўча ўражвае чараўніцтва інтэрпрэтацыі будзённасьці. Люблю буянства фантазіі. Па-дзіцячы багомлю самадастатковае дуркаваньне. А яшчэ я бяз памяці ад апакаліптычных покрыкаў пра лёс беларускай літаратуры і ад бязьлітасных ростыркаў, зьвязаных з сучасным літаратурным працэсам.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Ненавіджу безапэляцыйнасьць і неадэкватных ананімусаў.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

http://andorac.livejournal.com/ — блог-сэрыял “Менск сьлязам ня верыць — мужык павінен біцца”

http://euga.livejournal.com/ — практычнае літаратуразнаўства, выкладчыцкі досьвед, жыцьцёвыя назіраньні і парадоксы

http://kanaj.livejournal.com/ — цяжкасьці і радасьці авангардысцкага мысьленьня тут і цяпер

http://lionellia.livejournal.com/ — каралева беларускамоўнага падзамочнага блогінгу

http://fat1901.livejournal.com/ — дуркаваньне чыстае вады (не для ўразьлівых)
XS
SM
MD
LG